Ежы Пільх - (нарадзіўся ў 1952 годзе) – пісьменьнік, публіцыст, кінасцэнарыст, выпускнік факультэту польскай філялёгіі Ягайлаўскага ўнівэрсытэту ў Кракаве. Напісаны ў 2000 годзе раман «Пад Моцным Анёлам» польская крытыка палічыла ўзорам «алькагольнай» прозы.