Грунвальдская бітва. Электроннае выданьне

Код тавару: 3957

Год: 2010

Аўтар(ы): Ючас Мечысловас

Тып выданьня: e-кніга

Выдавец(тва): Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства

9.90 EUR

Грунвальдская бітва / Мечысловас Ючас. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 243 с.
 
Увогуле тэма Грунвальдскай бітвы знаходзіцца ў цэнтры ўвагі даследчыкаў з розных краін фактычна ад самага XV ст., калі яна адбылася. Аднак жа Мечысловас Ючас у аўтарскай прадмове слушна зазначае, што, нягледзячы на гэта, і сёння застаецца шэраг пытанняў, на якія няма дакладнага адказу. Гэта пытанні аб агульнай колькасці войскаў, што ўдзельнічалі ў бітве; хто імі кіраваў; якую мэту пераследавалі саюзнікі; было адступленне літоўцаў на пачатковым этапе бітвы панічнымі ўцёкамі ці хітрым манеўрам? Апошняе з шэрагу спрэчных пытанняў: ці можна лічыць паспяховым вынік Вялікай вайны 1409—1411 гг., калі падчас яе мела месца як бліскучая перамога пад Грунвальдам, так і няўдалая аблога сталіцы Ордэна Марыенбурга ды наступны Торуньскі мір, які не даў чаканых вынікаў? Менавіта на гэтыя пытанні Мечысловас Ючас і імкнецца адказаць у сваёй кнізе.
 
Пераклад зроблены паводле выдання: Jučas M. Žalgirio mušis. Vilnius: Baltos lankos, 1999. 327 p.
 
ISBN: 83-60456-28-3

Асобныя часткi: