Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага “Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы”. Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкай літаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі. Гісторык ў Польшчы Яанна Героўска-Калаўр на матэрыялах дзённікавых запісаў Міхала Ромэра асвятляе ідэі ранняга беларускага нацыяналізму, як яны ўспрымаліся прыхільна настроенымі інтэлектуаламі з іншых краін нашага рэгіёну.
№ 4 (149) — 2016. Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну. Электроннае выданьне
Код тавару: 6207
Год: 2016
Аўтар(ы):
Тып выданьня: e-часопiс
Выдавец(тва): ТАА «Гайсак»