Катынь, 1940 год. Гісторыя аднаго злачынства / Томас Урбан; пераклад з нямецкай мовы С. Паўлавіцкага. — Смаленск: Інбелкульт, 2016. — 175 с.
Катынская трагедыя пазбавіла жыцця тысячы польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У той час як іх сем’і марна шукалі сляды загінулых, Савецкі Саюз і нацысцкая Германія пачалі прапагандысцкую вайну, абвінавачваючы адзін другога. Томас Урбан рэканструюе падзеі Катынскага злачынства і спробы схаваць яго сляды, а таксама распавядае гісторыю пасляваенных і сучасных міждзяржаўных дачыненняў, у якіх Катынь па-ранейшаму адыгрывае вялікую ролю.
Пераклад зроблены паводле выдання: Urban, Thomas. Katyn 1940. Geschichte eines Verbrechens. 249 S.: mit 11 Abbildungen und 1 Karte. München: C. H. Beck, 2015.
Кніга выдадзена пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.
ISBN 978-5-00076-035-2