Томас Урбан нарадзіўся ў 1954 г. ў Лейпцыгу. У канцы 1955 г. сям’я ўцякла з ГДР у Заходнюю Германію. Скончыў Кёльнскі ўніверсітэт, дзе вывучаў раманістыку, славістыку ды гісторыю Усходняй Еўропы. У Кёльне быў супрацоўнікам высланага з СССР дысідэнта Льва Копелева. У 1981-82 гг. быў аспірантам МГУ ім. Ламаносава, але быў высланы за сувязь з дысідэнтамі. Працаваў карэспандэнтам для “Асашыэйтэд Прэс” і германскага інфармацыйнага агенцтва ДПА, з 1988 г. — для газеты “Зюддойчэ цайтунг” (1988–1992 у Варшаве, 1992–1997 у Маскве, потым у Кіеве і зноў у Варшаве, з 2012 кіруе карэспандэнцкім бюро ў Мадрыдзе).