Тэматычны нумар «ARCHE» працягвае традыцыю ваенных выпускаў, прысьвечаных тым аспэктам гісторыі апошняй акупацыі Беларусі, якія былі невядомыя, забытыя або нават адмыслова выкрасьленыя з калектыўнай памяці. Крысьціян Герлах на аснове рэальных фактаў піша пра нямецкія пляны калянізацыі Беларусі ў 1941—1944 г., Юры Грыбоўскі – пра нацыянальную актыўнасьць беларусаў на паўднёвым Падляшшы (раён Белай Падляскай) у 1940—1944 гг., якая выразілася ў вострай канкурэнцыі з украінскімі актывістамі за сьвядомасьць тамтэйшага карэннага насельніцтва. Завяршаецца нумар публікацыяй Кацярыны Кедынг пра прадстаўленьне нямецкай акупацыі, савецкага партызанскага руху і калябарацыі ў музэях Віцебшчыны.
№ 5 (155) — 2017. Старонкі ваеннай гісторыі. Акупацыйная палітыка, савецкая партызанка і мясцовая калабарацыя. Электроннае выданьне
Код тавару: 6506
Год: 2017
Аўтар(ы):
Тып выданьня: e-часопiс
Выдавец(тва): ТАА «Гайсак»