Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генэральнай акругі Беларусь (Менск, 8—10 красавіка 1943 году)

Код тавару: 850

Год: 2010

Аўтар(ы):

Тып выданьня: e-кніга

Выдавец(тва): установа «Рэдакцыя часопіса «Архэ-Пачатак».

9.90 EUR

Глядзеце таксама: Уся публікацыя

Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генэральнай акругі Беларусь (Менск, 8—10 красавіка 1943 году) // № 7—8 (94—95) — 2010. С. 270—484: іл. Бібліягр. у падрадк. заўвагах. Публікацыя і прадмова Сяргея Жумара.

З прадмовы Сяргея Жумара:
Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генеральнай акругі Беларусь, якая адбылася ў красавіку 1943 г., даўно вядомая гісторыкам Другой сусветнай вайны як адна з найважнейшых гістарычных крыніц у шэрагу праблем акупацыйнай палітыкі, якая ажыццяўлялася нацыстамі, практыкі рэалізацыі рэжыму акупацыі, эканамічнай эксплуатацыі захопленых тэрыторый, барацьбы з партызанскім рухам. Каштоўнасць гэтай крыніцы перш за ўсё ў яе комплекснасці, у магчымасці на падставе аднаго дакумента атрымаць своеасаблівы зрэз агульнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі да вясны 1943 г., даследаваць адначасова выказаныя меркаванні найвышэйшых чыноўнікаў цывільнай адміністрацыі, СС і паліцыі адносна бягучай сітуацыі, яе асобных аспектаў, першачарговых задачаў і перспектываў.