У гэтым нумары асьвятляецца нямецкая акупацыйная палітыка на занятых вэрмахтам у 1941–1944 г. беларускіх тэрыторыях. Асноўная публікацыя нумару — падрыхтаваная архівістам Сяргеем Жумарам “Стэнаграма нарады вышэйшага кіраўніцтва Генэральнай акругі Беларусь (Менск, 8—10 красавіка 1943 году)” з удзелам Вільгельма Кубэ і іншых нацысцкіх функцыянераў, архіўныя дасьледаваньні Гэльмута Гайбэра “З актаў гаўляйтара Кубэ” і Бабэтэ Квінкерт “Вербоўка «остарбайтэраў» у Генэральнай акрузе Беларусь: тэрор і прапаганда”, праца Дзяніса Столяра “8 траўня 1943 г. у памяці жыхароў вёскі Налібакі», і інш.
№ 7—8 (94—95) — 2010. Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі. Электроннае выданьне
Код тавару: 811
Год: 2010
Аўтар(ы):
Тып выданьня: e-часопiс
Выдавец(тва): установа «Рэдакцыя часопіса «Архэ-Пачатак».