Андрэй Ягораў - дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Магістр палітычных навук. Скончыў аддзяленне паліталогіі і магістратуру па спецыяльнасці «Паліталогія» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У галіне палітычных даследаванняў працуе з 2001 года. З'яўляецца адным з заснавальнікаў адзінага спецыялізаванага часопіса па палітычных навуках ў Беларусі "Палітычная сфера" , займае пасаду намесніка галоўнага рэдактара гэтага часопіса. З 2005 года — эксперт і кіраўнік аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій.