Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце. Электроннае выданьне
Код тавару: 3997
Год: 2006
Аўтар(ы): Латышонак Алег, Хадановіч Андрэй, Сіліцкі Віталь, Казакевіч Андрэй, Дынько Андрэй, Марплз Дэвід Р. , Чавусаў Юры, Пікулік Аляксей , Рудкоўскі Пётра, Акопаў Карэн, Булгакаў Валер, Уілсан Эндру, Усаў Павал, Анціпенка Алесь, Камінскі Суліма Анджэй, Скінэр Барбара, Ёфэ Грыгоры, Кацук Мікалай, Рабчук Мікола, Уайт Л. Стывэн, Данейка Павел, Бэргер Этан С., Шустрава Пятрушка, Ягораў Андрэй, Казанэцкі Павал, Любімаў Cяргей, Таргальскі Ежы, Гобзем Глеб
Тып выданьня: e-кніга
Выдавец(тва): Wyższa Szkoła Handlu i Prawa im. Ryszarda Łazarskiego w Warszawie
Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце / Пад рэд. В. Булгакава — Варшава: Wyższa Szkoła Handlu i Prawa im. Ryszarda Łazarskiego w Warszawie, 2006. — 242 с. Наклад 3000 асобнікаў.
Кніга “Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце”, як і вынікае з загалоўка, прысвечана геапалітыцы. Сярод змешчаных у ёй артыкулаў адзначым аналізы Ітана С. Бэргера “Разыходжаньне паміж палітыкай словаў і справаў: непрызнаньне Злучанымі Штатамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў сакавіку 2006 г.”, «Апошняя дыктатура ў Эўропе» – гэта Захад сур’ёзна?” Міколы Рабчука, “Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму” Віталя Сіліцкага, “Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контррэвалюцыйнай тэхналёгіяй» Эндру Ўілсана, “Рэгіянальныя адрознасьці ў кантэксьце вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 1994, 2001, 2006” Андрэя Казакевіча, “Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і яго візуальныя і пэрфарматыўныя элемэнты” Імке Гансэн, “Беларусь: дзяржава, але яшчэ ня нацыя” Рыгора Ёфэ, “Мой рэйтынг эўрапейскіх нацыяў на пачатку XXI стагодзьдзя” Алега Латышонка, “Ці ёсьць у Беларусі беларусы?” Дэвіда Р. Марплза, “Паміж лукашызмам і нацыяналізмам” Пятра Рудкоўскага.
ISBN 978-83-60694-01-5