Дэвід Р. Марплз — прафесар кафедры гісторыі ўніверсітэта Альберты (University of Alberta, Edmonton). З 2010 года — прэзідэнт Паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў. Апошняя публікацыя ў «ARCHE» — сумесны з Перам Андэрсам Рудлінгам артыкул «Вайна і гістарычная памяць у Беларусі: далучэнне заходніх абласцей і міф пра Брэсцкую крэпасць» (5/2010). Рыхтуе да друку манаграфію «‘Our Glorious Past’: Lukashenka’s Belarus and the Great Patriotic War».