Таццяна Казак — гісторык, краязнаўца. Скончыла гістфак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Дактарантка Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Даследуе гісторыю перыядычнага друку і музеяў міжваеннай Заходняй Беларусі. Мае шэраг публікацый па гісторыі фатаграфіі на Гродзеншчыне, пра дзейнасць Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея ў міжваенны час і інш.
(Фота: holiday.by)