Барбара Скінэр — прафэсар катэдры гісторыі ўнівэрсытэту Індыяны (Indiana State University, Terre Haute). Доктар філязофіі Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту (2001, тэма дысэртацыі «Імпэратрыца і ерэтыкі: палітыка Кацярыны II адносна Ўніяцкай царквы, 1762—1796»). У сфэру яе навуковых зацікаўленьняў уваходзіць Расея, раньнемадэрная Эўропа і эўрапейскія жанчыны. Падрыхтавала да друку манаграфію «Faith and Identity in Russia’s Western Borderlands: the Suppression of the Uniates, 1772—1839».