Стывэн Л. Ўайт — прафэсар міжнароднай палітыкі ўнівэрсытэту Глазга, галоўны рэдактар квартальніка «Journal of Communist Studies and Transition Politics». Вывучае наступствы пашырэньня ЭЗ і НАТО для палітычнага курсу Расеі, Украіны і Беларусі, а таксама мэдыі, партыі і электаральныя прэфэрэнцыі ў посткамуністычнай Расеі. Аўтар кнігі «Communism and its Collapse» (London and New York: Routledge 2001).