У цэнтры ўвагі аўтараў дадзенага нумара знаходзяцца беларускія гарады ў розныя перыяды часу, у кантэксце разнастайных гістарычных падзей. На старонках нумара адлюстраваліся некаторыя сюжэты з гісторыі такіх гарадоў, як Беласток, Вільня, Гародня, Менск, Стары Быхаў. Як бачна з гэтага пераліку, пад разгляд патрапілі не толькі тыя гарады, якія ўваходзяць у склад Рэспублікі Беларусь у яе сучасных межах, але таксама і тыя, якія да сярэдзіны ХХ ст. заўсёды мелі непасрэдную сувязь з беларускімі землямі і былі неадлучнай часткай агульнага беларуска-літоўскага краю. Найбольшы акцэнт рабіўся на адлюстраванне гарадской штодзённасці. У нумары друкуюцца тэксты даследчыкаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША. Найбольш у ім прадстаўлены перыяд Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
№ 2 (152) — 2017. Гарадская гісторыя Беларусі. Электроннае выданьне
Код тавару: 6398
Год: 2017
Аўтар(ы):
Тып выданьня: e-часопiс
Выдавец(тва): ТАА «Гайсак»