Славацкі нумар нагадвае клясычныя нумары «ARCHE» пачатку 2000-х: тут крыху эсэістыкі (артыкул Даніэлы Капітанявай пра сужыцьцё славацкай большасьці і венгерскай меншасьці), трохі мовазнаўства (Славамір Андрэёвіч «Новы моўны закон у Славакіі»), каліва гісторыі (Любамір Дзюравіч «Наша славацкая ідэнтычнасьць…») і шмат літаратуры. Лёгкая эротыка Монікі Кампанікавай, лёгкі сюррэалізм Паўла Вілікоўскага. Цэнтральная месца ў нумары займае «Кніга пра пагост», іранічны раман пра апошні людзкі прытулак (з рысункамі аўтара). (nn.by)
№9 (96) — 2010. Славацкая надзея для паняволенай нацыі. Электроннае выданьне.
Код тавару: 813
Год: 2010
Аўтар(ы):
Тып выданьня: e-часопiс
Выдавец(тва): установа «Рэдакцыя часопіса «Архэ-Пачатак».