Нумар прысьвечаны беларускай лінгвістыцы 1920-х гадоў. У ім публікуюцца колькі працаў мовазнаўцаў Міколы Байкова, Анатоля Багдановіча й Лява Цьвяткова, невядомы раней водгук пачынальніка беларускае лінгвістыкі Яўхіма Карскага на выданьне працаў Акадэмічнае канфэрэнцыі 1926 году. Узнаўляюцца фрагмэнты палемікі паміж Я. Лёсікам і І. Ваўком-Левановічам, а таксама ўпершыню друкуецца даклад Ваўка-Левановіча «Пра некаторыя важнейшыя недахопы беларускай літаратурнай мовы».Таксама ў выпуску:артыкулы С. Некрашэвіча, Я. Лёсіка, А. Лёсіка і С. Замбржыцкага аб правапіснай дыскусіі ды навучаньню беларускай мове ў школе, культурамоўныя зацемкі Вацлава Ластоўскага, водгукі на слоўнікі Ластоўскага, Некрашэвіча й Байкова ды інш.
№ 11 (98) — 2010. Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы. Электроннае выданьне
Код тавару: 869
Год: 2010
Аўтар(ы):
Тып выданьня: e-часопiс
Выдавец(тва): установа «Рэдакцыя часопіса «Архэ-Пачатак».